Тры краіны Еўрапейскага саюза не падтрымалі дадатковага фінансавання Украіны на 2027 год на 45 млрд еўра. Такую заяву кіраўніка Еўрасавета Антоніу Кошты на выніковай прэс-канферэнцыі саміта ЕС прыводзіць ТАСС.
Паводле слоў Антоніу Кошты, 24 краіны Еўрасаюза падтрымалі прапанову Еўракамісіі па дадатковым фінансаванні Украіны на 45 млрд еўра. Ён удакладніў, што адна з іх — Балгарыя — падтрымае толькі неваенны складнік гэтага фінансавання, які будзе прызначаны для рэгіёнаў, дзе пражывае іх нацыянальная меншасць.
Венгрыя, Чэхія і Славакія, якія раней аб’явілі, што не падтрымаюць гэтай праграмы, не змянілі на саміце сваёй пазіцыі.
Кіраўнік Еўрасавета адзначыў, што да гэтага пытання плануюць вярнуцца на саміце ў снежні.