У міліцыю звярнуліся тры жыхаркі сталіцы з заявамі аб махлярстве пры спробе арэнды кватэр. Агульны ўрон склаў больш за 3000 рублёў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міліцыя Мінска.
Жанчыны знайшлі аб’явы аб арэндзе кватэр на папулярнай пляцоўцы аб’яў і працягнулі разгавор у іншым мэсэнджары.
Ілжэарэндадаўцы прасілі загадзя пералічыць заклад-перадаплату, а для пераканаўчасці нават адправілі фатаграфіі пашпартоў, узятыя ў інтэрнэце.
Атрымаўшы грошы, ашуканцы перасталі адказваць на званкі і выдалілі перапіскі.
Распачаты крымінальныя справы па фактах махлярства.