З 1 жніўня на платформе ZALA з’явіліся тры новыя тэлеканалы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі «Белтэлекам».
Доступ да іх атрымалі абаненты пашыраных і базавых пакетаў ZALA IPTV, а таксама карыстальнікі базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA.
Усе тры тэлеканалы арыентаваны на аматараў серыялаў — у эфірнай сетцы пераважна шматсерыйныя праекты.
На 53-й кнопцы размясціўся тэлеканал. Red — ён арыентаваны на жаночую аўдыторыю. У эфіры — серыялы і тэлепраграмы ад такіх студый, як Sony Pictures Television, Paramount, BBC, Universal, Freemantle і MGM.
Мужчынскую аўдыторыю парадуе. Black, які заняў 54-ю кнопку. Тут асноўны акцэнт зроблены на дынамічныя серыялы, а таксама забаўляльны кантэнт міжнароднага ўзроўню.
Аматараў турэцкай драматургіі чакае асаблівы падарунак — на 56-й кнопцы з’явіўся тэлеканал Timeless Dizi Channel, дзе транслююцца лепшыя турэцкія драмы ў жанры дызі.
Гэты фармат асабліва папулярны сярод прыхільнікаў ўсходніх серыялаў — з насычанай сюжэтнай лініяй, моцнымі эмоцыямі і культурным каларытам.