Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Таццяна Краўчанка расказала БелТА «Краіна гаворыць», якія праекты рыхтуюць для шматдзетных бацькоў у гэтым годзе.
Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў сустракае Год беларускай жанчыны з вялікай радасцю і натхненнем, адзначыла Таццяна Краўчанка. «Мы запланавалі на гэты год рэспубліканскі конкурс «Сям’я года» — у маі ў Мінску пройдзе рэгіянальны этап, а пераможца адборачнага конкурсу паедзе на рэспубліканскі», — растлумачыла яна.
У бягучым годзе пройдзе яшчэ адно глабальнае мерапрыемства, якое адлюструе тры вобразы беларускай жанчыны: жанчына-жонка, жанчына-маці, жанчына-працаўніца. Мерапрыемства пакуль яшчэ ў пачатковай стадыі падрыхтоўкі, але плануецца правесці яго да канца мая або ў чэрвені.
Плюс традыцыйна 8 сакавіка асацыяцыя віншуе жанчын з ордэнам Маці, маці з шасцю і больш дзецьмі, якія выхоўваюць дзетак-інвалідаў, няпоўныя сем’і. «Нават ёсць выпадкі, калі ў адной сям’і трое дзяцей-інвалідаў — вельмі складаная сітуацыя, таму пастаянна падтрымліваем гэтых маці і аказваем дапамогу», — звярнула ўвагу старшыня.
Запланаваны таксама мерапрыемствы да Дня сям’і, Дня абароны дзяцей. «У мінулым годзе з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ў маі павіншавалі сярэбраных юбіляраў — пары, якія пражылі 25 гадоў разам, арганізавалі вельмі цікавае мерапрыемства ў парку Горкага, прайшло цудоўна, — расказала яна. — Таксама Новы год адзначылі ярка — каля Палаца дзяцей і моладзі правялі мерапрыемствы, кожнае дзіця да 16 гадоў атрымала навагодні падарунак, кожная сям’я — набор прадуктаў. Плюс сертыфікаты ў магазіны для дзетак-інвалідаў закупілі, акрамя асноўных набораў».
Актыўна асацыяцыя займаецца аздараўленнем — шмат дзяцей адпачываюць у «Зубраняці» па льготных пуцёўках і за мінулы год аздаравілі каля 100 дзяцей у лагеры, адзначыла Таццяна Краўчанка.