У трох паралельных матчах сустракаліся прэтэндэнты на «золата». Усе тры перамаглі, адклаўшы адказ на галоўнае пытанне сезона на апошні тур. Але толькі мінскае «Дынама» не мела праблем у сталічным дэрбі з ФК «Мінск».
«Славія» прымусіла панервавацца «МЛ Віцебск», нягледзячы на выдаленне ўжо ў першым тайме.
Але сапраўдным трылерам стаў паядынак «Іслачы» і «Тарпеда-БелЗАа», які нават перасягнуў па вострасюжэтнасці больш ранні матч «Арсенала» і «Нёмана», у якім гродзенцы выканалі суперкамбэк, прайграючы 0:2 у першым тайме і вырваўшы перамогу з лікам 3:2..
Такім чынам, лідар турніру, «МЛ Віцебск», не без цяжкасцяў перамог на сваім полі мазырскую «Славію» — 2:1. Мазыране дайгравалі паядынак удзевяцярых — два прамыя выдаленні самі па сабе паказваюць на асаблівую напружанасць паядынку. Футбалісты «Іслачы» перайгралі жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» — 4:3, а ў сталічным дэрбі на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна «Дынама» разграміла «Мінск» з сухім лікам 4:0. Такім чынам, пераможца і прызёры вызначацца толькі пасля паядынкаў апошняга 30-га тура.
Вынікі сустрэч перадапошняга тура: «Баранавічы» — «Белшына» (Бабруйск) — 0:1, «Днепр» (Магілёў) — «Віцебск» — 2:0, «Гомель» — БАТЭ (Барысаў) — 3:1, «Дынама» (Брэст) — «Нафтан» (Наваполацк) — 4:1, «Арсенал» (Дзяржынск) — «Нёман» (Гродна) — 2:3.
Становішча ў групе лідараў пасля 29 тураў: «МЛ Віцебск» — 65 ачкоў, «Іслач» — 64, «Дынама» (Мінск) — 64. Турнірную табліцу замыкае «Нафтан», які набраў 17 ачкоў, у БАТЭ зараз 24 заліковыя балы, «Днепр» набраў 26 ачкоў. У актыве «Белшыны» і «Арсенала» па 27 балаў.
У васьмі гульнях 29-га тура быў забіты 31 гол (21 — гаспадары, 10 — госці), сярэдняя рэзультатыўнасць — 3,88 мяча за гульню. Гэта найлепшы паказчык са старту турніру. Найбольш рэзультатыўным стаў паядынак «Іслачы» і «Тарпеда-БелАЗа» (4:3). Усяго адзін гол на дваіх забілі «Баранавічы» і «Белшына» (0:1).