Top.Mail.Ru

Трыумф вытанчанасці: прыма-балерына Вялікага тэатра Расіі Святлана Захарава ўпершыню прадставіць у Мінску праграму MODANSE

«Квіткі зніклі адразу» — адзначыла Кацярына Дулава, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, на сцэне якога 23 мая адбудуцца паказы аднаактовых балетаў «Нібыта подых» і «Габрыэль Шанель» з удзелам Святланы Звахаравай. 


Народная артыстка Расіі і прыма-балерына Вялікага тэатра Расіі не першы раз у Мінску і ведае сцэну нашага тэатра, яе асаблівасці. І калі ішла гаворка пра выбар пляцоўкі для паказа, то яна была вельмі настойлівая ў тым, каб адзін са сваіх любімых праектаў станцаваць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. 

— Я цудоўна ведаю гэтую сцэну, цудоўна ведаю гэты тэатр, а галоўнае, што гэты праект вельмі адметны, ён павінен паказвацца на сцэне сапраўднага тэатра, — адзначыла Святлана Захарава. — Гэты два розныя балеты, не подобныя адзін на другі, але іх аб’ядноўвае стыль, мода, сучаснасць. 

Праект MODANSE аб’яднаў мастацтва высокай моды і сучаснага балета, што само па сабе прыгожа. А калі прыгажосць увасоблена сапраўднай сусветнай зоркай, то цікавасць да яго значна ўзрастае, што падцверджана шматлікімі паказамі ў Расіі і за яе межамі. MODANSE складаецца з двух пастановак, якія дэманструюць незвычайную пластыку і тэхнічную віртуознасць Святланы Захаравай. Народная артыстка Рассіі да таго ж з’яўляецца першай і адзінай расійскай этуаль (зорка найвышэйшага ўзроўню) міланскага тэатра «Ла Скала». І спектакль «Нібыта подых» быў пастаўлены менавіта там італьянскім харэографам Маура Біганцэці яшчэ ў 2017 годзе. Гэта сучасны балет, створаны на музыку кампазітара эпохі барока. Георга Фрыдрыха Гендэля. Артысты ствараюць дакладныя кампазіцыі, якія сімвалізуюць подых музыкі. Спектакль быў адмыслова адаптаваны для Святланы Захаравай, яна атрымала дазвол пастаноўшчыка выконваць яго ў межах праекта «MODANSE», створанага прадзюсерскай кампаніяй MuzArts. Праект быў прадстаўлены ў 2019 годзе. 


Другой яго часткай стаў яшчэ адзін аднаактовы спектакль «Габрыэль Шанель». Гэта эмацыйнае прысвячэнне легендарнай заканадаўцы моды Коко Шанель, над якім працавалі харэограф Юрый Пасохаў і кампазітар Ілья Дзямуцкі. Балет створаны ў супрацоўніцтве з модным домам CHANEL, які распрацаваў для яго больш за 85 касцюмаў, а таксама прадаставіў эксклюзіўныя архіўныя матэрыялы — усё разам дапамагае балерыне стварыць вобраз жанчыны, якая стала сімвалам вытанчанасці. Святлана Захарава не проста танцуе ў вобразе вялікай куцюр’е — яна раскрывае, які шлях прайшла Габрыэль, першы, чым стала стваральніцай сусветна вядомага моднага дома. Разам з прымай на сцэну выходзяць вядучыя салісты і зоркі балета Вялікага тэатра Расіі, ствараючы непаўторную атэмасферу. Гэты балет дазваляе Святлане Захаравай прадэманстраваць не толькі віртуозную балетную тэхніку, але і глыбокі драматычны талент. Беларуская публіка мае магчымасць убачыць на сцэне цудоўную зорку сусветнага балета і наталіцца эстэтыкай высокай моды. Генеральны прадзюсар MuzArts Юрый Баранаў, прадстаўляючы праграму MODANSE, падкрэсліў: «Мы разліваем на эмоцыі». Вядома, яны будуць: у Беларусі гэтая праграма паказваецца ўпершыню. 

Ларыса ЦІМОШЫК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю