Top.Mail.Ru
103

Цана газу ў Еўропе перавысіла $700 пасля заяў аб перакрыцці Армузскага праліва

Цана газу на біржавых таргах у Еўропе ўпершыню з лютага 2023 года перавысіла $700 за 1 тыс. куб. м. Пра гэта сведчаць даныя Лонданскай біржы ICE, паведамляе БелТА.



Цана красавіцкага ф’ючарса на хабе TTF ў Нідэрландах паднялася да $711 за 1 тыс. куб. м. Рост каціровак з пачатку дня перавышае 30 %.

Як адзначае ТАСС, дынаміка зафіксаваная пасля заяў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР, элітныя часткі УС Ірана) аб перакрыцці Армузскага праліва.

Раней паведамлялася, што 2 сакавіка цана газу ў Еўропе на адкрыцці таргоў падскочыла на 20 % — прыкладна да $470 за 1 тыс. куб. м. Рост адбываўся на фоне ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю