Top.Mail.Ru

Цана газу ў Еўропе ўпершыню з канца сакавіка перасягнула $700 за 1 тыс. куб. м

Цана газу ў Еўропе ў ходзе таргоў на біржы пераадолела адзнаку $700 за 1 тыс. куб. м, што адбылося ўпершыню з 23 сакавіка, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя лонданскай біржы ICE. Расказала БелТА.


Кошт жнівеньскага ф’ючарса на нідэрландскім хабе TTF падымаўся да ўзроўню каля $716 за 1 тыс. куб. м, што эквівалентна 60,515 еўра за МВт. гадз. Увогуле з моманту адкрыцця сесіі каціроўкі выраслі больш як на 5 працэнтаў.

Рост цаны назіраецца на фоне чарговага вітка эскалацыі сітуацыі на Блізкім Усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю