У Клецкім раёне ў меліярацыйным канале знойдзена цела мужчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў АСВОДзе.
«У пятніцу днём знойдзены загінулы мужчына 1988 года нараджэння, ён знаходзіўся ў меліярацыйным канале», — расказалі ў АСВОДзе. Адзначаецца, што глыбіня меліярацыйнага канала складае каля 1 м.
«Загінулы мужчына знойдзены падчас пошукаў», — дадалі ў АСВОДзе.