Top.Mail.Ru

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі пачне работу 21 студзеня

Пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання пачне работу Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, дзе будзе акумулявацца інфармацыя ад назіральнікаў аб ходзе галасавання і магчымых пазаштатных сітуацыях. Прадстаўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый краіны зноў аб’яднаюць намаганні для сумеснай працы па назіранні за ходам галасавання.


Ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый ужо вылучана каля 30 тысяч назіральнікаў. Яны акрэдытаваны практычна на ўсіх участках у кожным рэгіёне Беларусі. Дарэчы, працэс акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў працягнецца яшчэ да 20 студзеня.

— Праца Цэнтра выбудавана такім чынам, каб на кожным участку працаваў наш нацыянальны назіральнік. Гэта чалавек з неабходным узроўнем падрыхтоўкі, які дакладна разумее свае абавязкі і тую адказнасць, якая на яго ўскладзена. Нацыянальныя назіральнікі ведаюць усе асноўныя заканадаўчыя аспекты арганізацыі працы камісій, парадак галасавання і назірання. Аб ходзе галасавання, магчымых праблемных пытаннях назіральнікі будуць аператыўна інфармаваць Цэнтр. Такая форма работы дазваляе не толькі мець аб’ектыўную інфармацыю з участкаў, але і выключае магчымасць скажэння дадзеных, — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

У сваю чаргу ў аператыўным рэжыме Цэнтр будзе інфармаваць СМІ і грамадскасць аб усім, што адбываецца на ўчастках.

Акрамя таго, з першага дня датэрміновага галасавання для выбаршчыкаў у Цэнтры будзе арганізавана работа тэлефоннай «гарачай лініі». Кожны жадаючы можа задаць сваё пытанне аб ходзе электаральнай кампаніі, парадку галасавання, паведаміць аб спрэчнай сітуацыі на ўчастку, унесці прапановы па нумары +375 17 371 07 76. Час працы «гарачай лініі» у перыяд датэрміновага галасавання (аўторак — субота) з 12.00 да 19.00, у асноўны дзень галасавання (нядзеля) — з 8.00 да 20.00. Кожны зварот будзе дэтальна адпрацаваны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю