Top.Mail.Ru

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі — пра вынікі маніторынгу

Парушэнняў, здольных паўплываць на ход галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў не зафіксавана. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі расказаў намеснік старшыні партыі «Белая Русь» Андрэй Басак, перадае БелТА.


«Усяго на выбары было акрэдытавана 44 тыс. нацыянальных назіральнікаў, з якіх 35 тысяч — прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Праца была выбудаваная такім чынам, што нашы прадстаўнікі працавалі і ў перыяд датэрміновага, і ў асноўны дзень галасавання на кожным участку па ўсёй краіне. Пачынаючы з 21 студзеня ўся інфармацыя з месцаў аб ходзе галасавання сцякалася ў Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, спецыялісты якога акумуліравалі яе ў рэжыме рэальнага часу. Такі фармат працы дазволіў бачыць аператыўную карціну з усіх участкаў нашай рэспублікі», — адзначыў Андрэй Басак.

Ён адзначыў, што парушэнняў, якія маглі б паўплываць на ход галасавання, зафіксавана не было. «У цэлым кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіла спакойна, у штатным рэжыме. Былі зафіксаваныя толькі асобныя недахопы», — дадаў намеснік старшыні «Белай Русі».

/Будзе дапоўнена/.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю