Top.Mail.Ru
235

Цэнтралізаваныя іспыты па дзяржмове прайшлі ў Беларусі

Цэнтралізаваныя іспыты па дзяржаўных мовах для вучняў 11-х класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама выпускнікоў мінулых гадоў прайшлі адначасова ва ўсіх 144 пунктах правядзення па ўсёй краіне, перадае БелТА.


У Беларускім дзяржаўным універсітэце пішуць тэсты 3825 чалавек, 3181 з іх — ЦЭ. 

«Мы стараемся забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы ў аўдыторыях, — праінфармаваў прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Віктар Кочын. — Наладжаны пітны рэжым у кожнай аўдыторыі, забяспечаны кліматычны рэжым — усе аўдыторыі, якія выходзяць на сонечны бок, абсталяваны кандыцыянерамі. Таксама ўдзелена ўвага зручнаму размяшчэнню, ёсць магчымасць здаць рэчы. Мы хочам, каб навучэнцы не думалі ні аб чым, а паказвалі свой максімальна магчымы рэзультат на ЦЭ і ЦТ».

Новаўвядзенне бягучага года — здача мабільных тэлефонаў і іншых гаджэтаў на ўваходзе ў пункт правядзення іспытаў. «У прынцыпе, гэту тэхналогію мы адпрацавалі яшчэ ў мінулым годзе і заўважылі, што яна эфектыўная, таму што навучэнцы, здаўшы свае ўстройствы на ўваходзе, у аўдыторыях менш нервуюцца і хвалююцца. Яны ведаюць, што тэлефонаў няма, супакойваюцца і садзяцца пісаць экзамены», — падкрэсліў прарэктар.

PIV_0401_1.jpg

ЦЭ сёлета здаюць больш за 56 тыс. выпускнікоў 11-х класаў у 144 пунктах правядзення па ўсёй краіне.

PIV_0566_1.jpg
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю