Top.Mail.Ru
184

Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ» узначаліў Уладзімір Паўлоўскі

На 46-м з’ездзе ГА «БРСМ» маладзёжны актыў Беларусі выбраў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Уладзіміра Паўлоўскага, перадае БелТА



На з’ездзе быў агучаны шэраг найважнейшых пытанняў аб дзейнасці ГА «БРСМ» у 2021-2025 гадах, студатрадаўскім і валанцёрскім руху і інш. Падчас з’езда выбраны Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ», новы склад Цэнтральнай кантрольнай камісіі арганізацыі, сакратарыят ЦК.

MGUK5162_1.jpg

Першым сакратаром ЦК выбраны Уладзімір Паўлоўскі — выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён працаваў у педагагічнай сферы, узначальваў Магілёўскі мясакамбінат. У цяперашні час з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«БРСМ — гэта магутная і патрэбная арганізацыя, створаная па ініцыятыве Прэзідэнта. БРСМ не проста апора — гэта школа жыцця, дзе кожны знойдзе падтрымку», — сказаў Уладзімір Паўлоўскі. Ён адзначыў, што моладзь павінна ўносіць свой уклад у захаванне гістарычнай памяці, быць не проста ўдзельнікамі, а задаваць тэмп жыцця. «Мы сёння голас краіны, ад якой залежыць сучаснасць і будучыня», — падкрэсліў першы сакратар.

MGUK4690_1.jpg

Для дэлегатаў з’езда, ветэранаў камсамольскага руху і запрошаных гасцей мерапрыемствы пачаліся яшчэ напярэдадні, 23 верасня. Было дэлегавана 60 чалавек для ўдзелу ў працоўнай акцыі на будаўніцтве Нацыянальнага гістарычнага музея і Парку народнага адзінства, дэлегаты прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак каля манумента на плошчы Перамогі, адбылася дыялогавая пляцоўка «Дыялог пакаленняў» з удзелам ветэранаў камсамольскага руху, кіруючых органаў ГА «БРСМ » і маладёжнага актыву і інш.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю