У Беларусі ў суботу, 3 тмая, узровень гранічных максімальных рознічных коштаў маторнага паліва на аўтазаправачных станцыях краіны зменіцца на 2 капейкі, паведамілі БелТА ў канцэрне «Белнафтахім».
Так, з заўтрашняга дня цана аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,5, АІ-95-К5-Еўра — Br2,6, АІ-98-К5-Еўра — Br2, 82. Літр дызельнага паліва абыйдзецца ў Br2, 6.
Аб паэтапным змяненні цаны на маторнае паліва ў Беларусі стала вядома 12 сакавіка. У канцэрне «Белнафтахім» рост коштаў патлумачылі так:"З улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах прынятая пастанова аб планавай паэтапнай карэкціроўцы коштаў на нафтапрадукты на 16 капеек за літр паліва з крокам па 2 капейкі на тыдзень з 15 сакавіка гэтага года".