Top.Mail.Ru
261

Цэны на школьныя тавары — на кантролі

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзяло пад асаблівы кантроль цэны і асартымент школьных тавараў, паведамілі БелТА ў прэс-службе МАРГ.



Напярэдадні старту актыўнай падрыхтоўкі да новага навучальнага года МАРГ звяртае ўвагу, што рэгуляванне цэн, уведзенае пастановай урада № 713, дзейнічае і адносна тавараў школьнага асартыменту: адзенне і абутак, асобныя пісьмовыя і канцылярскія прыналежнасці, а таксама вучнёўскія, школьныя заплечнікі і ранцы.

«За парушэнне ўстаноўленых гранічных надбавак на юрыдычную асобу прадугледжаны штраф у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам, на індывідуальнага прадпрымальніка — у памеры 20 базавых велічынь — (1 БВ — 42 рублі), — праінфармавалі ў ведамстве. З мэтай вывучэння цэнавай сітуацыі на рынку школьных тавараў МАРГ праводзяцца адпаведныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы».

Акрамя таго, МАРГ накіравала інфармацыйныя пісьмы аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму аб неабходнасці прыняцця мер па насычэнні гандлёвых аб’ектаў шырокім асартыментам школьных тавараў у рэгіёнах і кантролі за фарміраваннем цэн на названыя тавары з захаваннем дзеючага цэнавага рэгулявання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю