Top.Mail.Ru
321

Цапянкоў прызнаны лепшым іграком 7-га тура чэмпіянату Беларусі

Мінскі дынамавец Кірыл Цапянкоў прызнаны лепшым іграком сёмага тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе карэспандэнт БелТА.



У другой палове дамашняга паядынку з футбалістамі «Віцебска» 20-гадовы паўабаронца спачатку зраўняў вынік, а потым выдаў галявы пас Карэну Варданяну, які прынёс мінчанам валявую вікторыю з лікам 2:1. 

Пасля гэтай перамогі ў актыве дзейных чэмпіёнаў краіны стала 13 ачкоў, наперадзе толькі «МЛ Віцебск» (17 ачкоў) і мазырская «Славія» (14).

У наступным туры сустракаюцца: 

  • 10 мая — БАТЭ — «Дынама» (Брэст), «Мінск» — «Арсенал», «Маладзечна» — «Гомель». 
  • 11 мая — «Іслач» — «Дынама» (Мінск), «Нёман» — «Смаргонь», «Віцебск» — «Слуцк». 
  • 12 мая — «Славія» — «МЛ Віцебск», «Нафтан» — «Тарпеда-БелАЗ».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю