Top.Mail.Ru

Церахаў прадставіў новага міністра архітэктуры і будаўніцтва калектыву ведамства

Намеснік Прэм’ер-міністра Аляксандр Церахаў прадставіў калектыву Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва новага міністра — Вадзіма Альшэўскага, перадае БелТА.


Аляксандр Церахаў адзначыў, што Вадзім Альшэўскі прысвяціў усё жыццё сферы будаўніцтва. Ён пачынаў сваю працу з бетоншчыка, працаваў на кіруючых пасадах і ў сістэме Дзяржбуднагляду, а апошнія восем гадоў быў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. 

«Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у Брэсцкай вобласці будаўніцтва заўсёды было на вышыні, рэалізоўваліся значныя, цікавыя аб’екты, і мы ўпэўнены, што будаўнічая галіна толькі набудзе пасля назначэння кіраўніка ў асобе Вадзіма Іванавіча», — дадаў намеснік Прэм’ер-міністра. 

Ён падзякаваў за работу на пасадзе міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандру Студнева і заўважыў, што пры ім было падрыхтавана шмат нарматыўна-прававых актаў, якія дадуць магчымасць у бліжэйшай будучыні прапанаваць сучасныя падыходы да будаўніцтва.

«Кіраўніком дзяржавы пастаўлены пэўныя задачы. Я думаю, мы павінны выконваць іх у адной камандзе, — сказаў Вадзім Альшэўскі. — Даручана, каб будаўнічы комплекс з’яўляўся драйверам эканомікі, працягваў рост і выконваў задачы па арэндным жыллі. Я ведаю, што гэта нам пад сілу і мы зможам гэта разам, таму ад усіх прашу прафесіяналізму, прыстойнасці і дакладнага выканання тых задач, якія перад намі стаяць», — падсумаваў міністр архітэктуры і будаўніцтва.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю