Кампенсацыя за нявыкарыстаны працоўны водпуск выплачваецца работніку незалежна ад прычыны звальнення: пагадненне бакоў, жаданне (патрабаванне) работніка, ініцыятыва наймальніка (як у сувязі з вінаватымі, так і невінаватымі падставамі), заканчэнне тэрміну працоўнага дагавора і іншыя выпадкі.
Работніку, які не выкарыстаў або выкарыстаў не поўнасцю працоўны водпуск, які яму належыць, пры звальненні выплачваецца грашовая кампенсацыя. Калі па якіх-небудзь прычынах у работніка на момант звальнення засталіся нявыкарыстаныя працоўныя водпускі за некалькі рабочых гадоў, то грашовая кампенсацыя выплачваецца за ўсе гэтыя водпускі.
Грашовую кампенсацыю пры звальненні за нявыкарыстаны працоўны водпуск павінны выплаціць работніку не пазней за дзень звальнення, падкрэслілі ў дэпартаменце.