У Расіі для транспарту фізічных асоб адменены абавязковы тэхагляд. А ці будзе такая навізна ў Беларусі? Пра гэта перадае АНТ.
Як да такіх зменаў ставяцца ў Мінтрансе, расказаў Рыгор Глазко, першы намеснік міністра транспарта і камунікацый. Фрагмент ягонага выступлення апублікаваны ў Тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Як адзначыў Рыгор Глазко, у Мінтрансе такую пазіцыю не падтрымліваюць. З імі салідарныя і ў МУС, і ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Фота з адкрытых крыніц«Па-першае, гэта, на нашу думку, прывядзе да пагаршэння сітуацыі з бяспекай на дарогах агульнага карыстання. Па-другое, беларускі сертыфікат аб праходжанні тэхагляду прызнаны за межамі краіны, у сувязі з гэтым у Беларусі ёсць міжнародныя абавязацельства», – прывёў аргументы прадстаўнік Міністэрства транспарту і камунікацый.