У сувязі з шырокім абмеркаваннем у сацыяльных сетках пытанняў, звязаных са скідам дажджавых і талых вод ад сядзібнай (жылой) забудовы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь паведамляе наступнае.
Новай рэдакцыяй Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2026 г. № 148-З) не мяняюцца дзейныя падыходы да скіду дажджавых або талых вод грамадзянамі.
Як у новай, так і ў дзейнай рэдакцыі Воднага кодэкса вызначана, што воды, якія ўтвараюцца пры выпадзенні вадкіх атмасферных ападкаў, раставанні снегу, паступаюць у вадасцёкавыя жолабы, трубы, дахавыя злівы і іншыя падобныя канструкцыі, устаноўленыя на будынках, і далей адводзяцца з тэрыторыі прыватнага домаўладання на рэльеф мясцовасці, не з’яўляюцца сцёкавымі водамі.
Скід такіх вод на рэльеф мясцовасці не з’яўляецца парушэннем патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання вод і падставай для прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці да фізічных асоб.