Top.Mail.Ru
219

Ці будзе ў Беларусі другая АЭС? Пытанне вынесена на нараду ў Прэзідэнта

Ці будаваць у Беларусі яшчэ адну атамную электрастанцыю або абмежавацца ўзвядзеннем дадатковых магутнасцяў на дзейнай у Астраўцы? Гэта пытанне стала прадметам разгляду на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА.


Прэзідэнт адзначыў, што ўраду было даручана прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве другой АЭС або дадатковага трэцяга энергаблока на дзейнай станцыі. У сувязі з гэтым ён прапанаваў абмеркаваць істотныя асаблівасці, перавагі і недахопы гэтых варыянтаў.

Першы варыянт — будаўніцтва новага энергаблока на станцыі ў Астраўцы як другой чаргі БелАЭС. Там ёсць усе ўмовы і спецыялісты: пляцоўка для размяшчэння, вытворчая, тэхналагічная, сацыяльная інфраструктура. Значыць, ёсць магчымасць пабудаваць танней.

Другі варыянт — узвядзенне новай станцыі на ўсходзе краіны. Гэта запатрабуе ў большым аб’ёме фінансавых укладанняў і арганізацыйных рашэнняў, але дасць магутны імпульс для развіцця ўсходняга рэгіёна. Гэта новыя працоўныя месцы, прыцягненне інвестыцый, рэалізацыя інавацыйных праектаў і ўкараненне новых тэхналогій.

«Мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным абмяркоўвалі наша супрацоўніцтва ў ядзернай энергетыцы ў ходзе сустрэчы на Сусветным атамным тыдні ў канцы верасня гэтага года. Разуменне і падтрымка з расійскага боку ёсць, чарга за намі. Мы перш за ўсё павінны вызначыцца, будзем ці не будзем. Калі будзем, то калі, дзе», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю