Паніжаючыя каэфіцыенты для дзяржаўнага арэнднага жылля неабходна пераглядаць. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў намеснік міністра ЖКГ Андрэй Рамашка, паведамляе БелТА.
Кошт арэнднага жылля ў Беларусі, як правіла, складае 60-70% ад рыначнага. Аднак у шэрагу абласцей, у прыватнасці ў Віцебскай і Гродзенскай, а таксама ў невялікіх населеных пунктах гэты паказчык можа апускацца да 50% ад кошту прыватнага жылля.
«Ёсць невялікі дысбаланс. Таму гэтыя паніжаючыя каэфіцыенты неабходна пераглядаць, зыходзячы з попыту на камерцыйнае жыллё і прапанаванняў прыватных уласнікаў. Кошт і каэфіцыенты павінны пастаянна мяняцца рашэннямі аблвыканкамаў», — растлумачыў Андрэй Рамашка.
Ён дадаў, што адпаведныя рэкамендацыі ўжо накіраваны ў рэгіёны для аналізу сітуацыі і ўстаранення відавочных адхіленняў там, дзе гэта неабходна.