Ці будзе надвор’е 21 красавіка камфортным для прагулак, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла.