Ці чакаць беларусам ападкаў 9 сакавіка, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе малавоблачна. Без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман, на дарогах — галалёдзіца. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні ад слабага да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, месцамі — ад нуля да плюс 3. Днём будзе ад плюс 7 па ўсходзе да плюс 16 па захадзе.