Пра надвор’е на 20 красавіка расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па поўдні краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, удзень парывы да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, а на поўдні — 6 градусаў цяпла. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла.