Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі Беларусі 31 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, днём — 6-11 градусаў цяпла.