Ці чакаць беларусам спякоты 4 чэрвеня, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі па поўдні, днём у заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, на поўдні — да плюс 14. Днём будзе 20-25 градусаў цяпла.