Top.Mail.Ru

Ці чакаць начных замаразкаў у бліжэйшы час, расказалі сіноптыкі

Начныя замаразкі і да 22 градусаў цяпла днём прагназуюцца ў Беларусі 4 кастрычніка. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 


4 кастрычніка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па поўначы рэспублікі чакаюцца невялікія дажджы. У начны і ранішні час месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па поўначы да плюс 10, месцамі па паўднёва-ўсходняй палове чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём прагназуецца ад плюс 14 градусаў па поўначы да плюс 22 градусаў па паўднёвым захадзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю