Ці чакаць навальніц у Беларусі 16 красавіка, расказалі у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём месцамі па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, днём пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, месцамі — ад нуля да плюс 3 градусаў. Днём будзе 9-15 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 18 градусаў.