У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночна-заходняй палове, днём у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам). У начныя і ранішнія гадзіны на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўночны 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе 4-10 градусаў цяпла, па паўднёва-ўсходняй палове — плюс 11-14 градусаў.