Аб гэтым напярэдадні датэрміновага галасавання расказаў старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч.
Ён паведаміў, што Гродзенская вобласць для датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта гатова. Выбарчая кампанія выходзіць на фінішную прамую. Датэрміновае галасаванне пачнецца 21 студзеня і працягнецца па 25 студзеня. У гэты перыяд яшчэ магчыма агітацыя, кандыдатам дазваляецца праводзіць мітынгі пікеты, сустракацца з выбаршчыкамі.
Старшыня абласной камісіі зазначыў, што на сённяшні дзень праведзены трэнінгі з усімі без выключэння ўчастковымі камісіямі. Разыгрываліся рознага роду сітуацыі, якія маглі ўзнікнуць і калісьці адбываліся. Распрацавана арганізацыя галасавання, расстаноўка сталоў, скрыняў для галасавання, іх колькасць. Ідзе падрыхтоўка памяшканняў для галасавання ў асноўны дзень, для датэрміновага яны гатовы. На участкі ў поўным аб’ёме паступілі бюлетэні для галасавання.
— Колькасць участкаў скарацілася., між тым у самім абласным цэнтры іх стала больш на шэсць з-за развіцця новых мікрараёнаў. Усяго ў вобласці амаль 590 участкаў, з іх 35 закрытых, якія функцыянуюць у медыцынскіх установах, аздараўленчых базах. Таксама ў Гродне па вуліцы Ажэшка, 22, на участку № 14 будуць галасаваць асобы, якія стаяць на консульскім уліку і пастаянна пражываюць за межамі Беларусі. А вось за межамі краіны выбарчыя ўчасткі не будуць створаны, — паведаміў Віктар Хлябіч.
Таксма ён звярнуў увагу на такую асаблівасць. Гродна — адзіны рэгіён, дзе ў адным памяшканні размешчана адразу шэсць участкаў. Між тым, прадугледжаны ўсе магчымасці, каб раздзяліць патокі гараджан і кожны ведаў, куды яму ісці. Усім выбаршчыкам дастаўлены ўведамленні аб месцы галасавання і тэрміну. Прадугледжаны сувеніры для тых, хто прыйдзе на ўчасткі ўпершыню. У Гродзенскай вобласці гэта 9,5 тысяч маладых людзей.
Працягнецца практыка працы участкаў без перапынку падчас датэрміновага галасавання.
— У нас апрабавана практыка, калі на ўчастках для галасавання ўчастковая камісія працуе з 12 да 19 гадзін без перапынку. Гэта патрабаванне змененага Выбарчага кодэкса, што станоўча ўспрынята як выбаршчыкамі, так і самім камісіямі. Гэта зручна, калі няма перапынку на участках. Такі парадак захаваецца і зараз, — расказаў старшыня камісіі.
Тыя асобы, якія не могуць прыйсці і прагаласаваць у гэты перыяд, могуць зрабіць заяўку ў пісьмовай альбо вуснай форме і праінфармаваць камісію. У гэтым выпадку будзе арганізавана галасаванне па месцы іх знаходжання. Пры гэтым неабавязкова ўказваць прычыны, па якіх чалавек не можа прыйсці на участак для галасавання. Такая заяўка можа быць пададзена і ў дзень галасавання, але не пазней за 18 гадзін. Для жыхароў аддаленых вёсак будзе арганізаваны падвоз выбаршчыкаў да месцаў галасавання.
Улічваюцца і патрэбы асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. Напрыклад, для інвалідаў па зроку прадугледжаны спеыяльныя трафарэты.. Будзе арганізавана дапамога валанцёрскіх атрадаў.
У цэлым кампанію можна назваць макісмальна празрыстай, падкрэсліў Віктар Хлябіч. Яна праходзіць пад пільнай увагай як міжнародных, так і ўнутраных назіральнікаў. Аб гэтым сведчыць і такі факт. На 6,5 членаў выбарчых камісій вобласці прыходзіцца 5,5 тысяч назіральнікаў.
Фота аўтара