У Беларусі праходзіць другое Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі. У ім бяруць удзел каля 20 тыс. навучэнцаў з 705 устаноў адукацыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, паведамляе БелТА.
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі — гэта краінавае даследаванне, якое праводзіцца ў Беларусі ўжо другі раз. «Яго асноўная мэта — вызначыць узровень сфарміраванасці функцыянальнай граматнасці ў тых навучэнцаў нашай краіны, якія дасягнулі 15-гадовага ўзросту. У даследаванні бяруць удзел 10-класнікі школ, гімназій, ліцэяў, а таксама першакурснікі каледжаў. Чаму яны? Таму што яны ўжо маюць базавую адукацыю і зараз дэманструюць уменне прымяняць свае веды для вырашэння жыццёвых задач, не навучальных (прымяненне формул і правілаў), а рэальных жыццёвых праблем», — праінфармавала прарэктар па навуковай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі» Вольга Зелянко.
Як і ў НДЯА 2023 года, у фокусе НДЯА-2026 чатыры віды функцыянальнай граматнасці.