Ці можа сям’я трапіць у катэгорыю тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, калі дзіця адкрывае і есць прадукты ў краме да таго, як яны аплачаныя? Гэтае пытанне абмеркавалі ў эфіры АНТ. Паведаміла «Мінская праўда».
Як патлумачыла адвакат Святлана Касцевіч, да моманту аплаты тавар з’яўляецца ўласнасцю прадаўца. Таму ўжыванне прадуктаў да разліку на касе можа пацягнуць пэўныя прававыя наступствы.
Што будзе, калі тавар адкрылі, але не аплацілі?
Паводле слоў юрыста, калі дзіця адкрыла і з’ела (ужыло) прадукт, а бацькі пасля не аплацілі яго кошт, можа разглядацца пытанне аб прыцягненні непаўналетняга да адміністрацыйнай адказнасці.
Калі дзіця не дасягнула ўзросту, з якога надыходзіць адміністрацыйная адказнасць, адказваць за тое, што адбылося, могуць яго законныя прадстаўнікі — бацькі.
Ці паставяць сям’ю на ўлік праз адзін выпадак?
Святлана Касцевіч падкрэсліла, што адзінкавы эпізод сам па сабе не з’яўляецца падставай для прызнання сям’і той, што знаходзіцца у сацыяльна небяспечным становішчы.
Калі сям’і можа пагражаць пастаноўка на ўлік СНП?
Пры гэтым юрыст звярнула ўвагу, што сітуацыя можа выглядаць інакш, калі падобныя парушэнні адбываюцца рэгулярна.
Калі такія выпадкі маюць сістэматычны характар або суправаджаюцца іншымі супрацьпраўнымі дзеяннямі з боку непаўналетніх, кампетэнтныя органы могуць разгледзець пытанне пра пастаноўку сям’і на ўлік.
— Камісія па справах непаўналетніх валодае паўнамоцтвамі для прызнання сям’і той, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, калі гэта паўтараецца, — патлумачыла Святлана Касцевіч.