Стала вядома, ці можа мужчына забараніць былой жонцы працягваць насіць яго прозвішча пасля скасавання шлюбу. Тлумачэнне далі ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
Як адзначыў адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна Гродна Вадзім Абрамчык, гэтае пытанне рэгулюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і.
Рашэнне — толькі за чалавекам
Згодна з артыкулам 43 кодэкса, калі адзін з сужэнцаў пры заключэнні шлюбу ўзяў прозвішча другога, пасля разводу ён мае права працягнуць ім карыстацца.
Юрыст падкрэсліў: забараніць або адмяніць гэтае рашэнне другі сужэнец не можа.
Мяняць прозвішча неабавязкова
Такім чынам, пасля разводу вяртацца да дашлюбнага прозвішча чалавек не абавязаны. Гэта выключна асабісты выбар — захаваць ранейшае прозвішча або змяніць яго.