Top.Mail.Ru

Ці можа падлетак уладкавацца на работу?

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што працаваць падлеткі могуць у вольны ад вучобы час пачынаючы з 14 гадоў (але ёсць умова: рабіць гэта можна з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў). А вось з 16 гадоў такое рашэнне можна прымаць самастойна.


Другая ўмова для працы падлетка — скарочаная працягласць працоўнага часу. Ад 14 да 16 гадоў — гэта не больш за 23 гадзіны на тыдзень (падчас канікул — не больш за 4 гадзіны 36 хвілін на дзень і выконваць толькі лёгкія працоўныя задачы); ад 16 да 18 гадоў — не больш за 35 (7 гадзін).

Таксама забаронена прыцягваць дзяцей да начных і звышурочных, работ у святочныя і выхадныя дні.

Дарэчы, усе асобы, маладзейшыя за 18 гадоў, прымаюцца на працу толькі пасля медагляду.

Што датычыцца аплаты, то памер налічанай заработнай платы за цалкам адпрацаваны месяц не павінен быць меншым за мінімальную заработную плату, якая сёння складае 726 рублёў.

У тэму

Як зразумець, якая прафесія падыходзіць менавіта табе?

Лічбавы сэрвіс «Крок у прафесію» дапаможа вызначыцца з выбарам кар’ернага шляху.

Як растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны, тэсты сэрвісу дапамогуць вызначыцца з прафесіямі, якія падыходзяць; зразумець, ці адпавядае яна вам; выбраць прафесію, калі не ведаеш, якую хочаш.

Дарэчы, усе тэсты бясплатныя.

У профільным ведамстве дадалі, што сэрвіс дазваляе не толькі вызначыць сферу інтарэсаў, ацаніць, наколькі чалавек падыходзіць абранай прафесіі, але і вывучыць запатрабаванасць на рынку працы.

Адзначым, што тэсціраванне можна прайсці ананімна, гэта значыць, без рэгістрацыі, на партале дзяржаўнай службы занятасці.
У завяршэнне варта сказаць, што вынік тэсціравання будзе карысны не толькі выпускнікам.

— Нават чалавеку з вялікім вопытам у прафесіі цікава будзе даведацца, ці правільна ў свой час абрана сфера дзейнасці, — запэўнілі ў Мінпрацы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю