XXXIV пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Інфармсавета СНД) праходзіць у Санкт-Пецярбургу 3-5 чэрвеня.
Тэма чарговага пасяджэння — «Штучны інтэлект і журналісцкая этыка». Удзельнікі з дзевяці краін абмяркоўваюць развіццё сучасных медыятэхналогій і пытанні, звязаныя з выкананнем этычных норм пры ўкараненні інтэлектуальных сістэм у сучасную журналісцкую работу.
Форум накіраваны на абмен вопытам выкарыстання ШІ ў рабоце вядучых медыя краін Садружнасці.