Ці можа тата ўзяць бальнічны па доглядзе старэйшага дзіцяці, калі мама ў дэкрэце з малодшым, растлумачылі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
«Калі старэйшае дзіця захварэла і знаходзіцца дома, то тату выдадуць неаплачваную даведку пра часовую непрацаздольнасць. Калі старэйшае дзіця захварэла і ляжыць разам з мамай у бальніцы, то бацьку належыць паўнавартасны бальнічны лісток (для догляду за малодшым дзіцем. — Заўв. БелТА)», — адзначылі ў ведамстве.
Бацька таксама мае права выйсці на аплачваны бальнічны, калі захварэлі абое дзяцей і мама з малодшым ляжыць у стацыянары або калі саму маму шпіталізавалі.