Адвакат Яўген Курнасенка адказаў на пытанне, ці можна адправіць непаўналетняга ў дарогу аднаго ў суседнюю краіну, напрыклад, да сваякоў, паведамляе smartpress.by.
Паводле слоў спецыяліста, гэта залежыць ад віду транспарту, на якім будзе перамяшчацца дзіця.
Самастойна з’ехаць на цягніку можна з 10 гадоў, паляцець самалётам — з 12 гадоў, а аўтамабільным транспартам можна ехаць з 16 гадоў.
Для выезду за мяжу, акрамя пашпарта, спатрэбіцца пісьмовая згода бацькоў на выезд дзіцяці за межы Беларусі.