Top.Mail.Ru
204

Ці можна бацькам прысутнічаць на ўроках у дзіцяці?

Артыкул 33 Кодэкса Беларусі аб адукацыі рэгулюе правы законных прадстаўнікоў (бацькоў, усынавіцеляў, апекуноў, папячыцеляў) непаўналетніх навучэнцаў.


Артыкул прадугледжвае права бацькоў на атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання. Парадак атрымання інфармацыі вызначае дырэктар школы пры ўдзеле органаў самакіравання.

«Такім чынам, бацькі маюць права знаходзіцца на ўроках, толькі па рашэнню кіраўніка ўстановы адукацыі, якое было прынята з удзелам органаў самакіравання», — удакладняе адвакат Віцебскай абласной калегіі адвакатаў адвакат Ганна Емяльяненка.

Акрамя таго, такое права можа быць прапісана ва ўнутраных лакальных нарматыўных актах школы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю