Top.Mail.Ru
130

Ці можна працаваць і атрымліваць дапамогу па доглядзе інваліда 1-й групы?

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі нюансы прызначэння дапамогі па доглядзе людзей старэй за 80 гадоў, а таксама інвалідаў 1-й групы. У ведамстве адзначылі, што правам на атрыманне выплат могуць скарыстацца не толькі беспрацоўныя грамадзяне, але і тыя, хто афіцыйна заняты, пры выкананні шэрагу ўмоў, паведаміла агенцтва «Минск-Новости».


Прэтэндаваць на дапамогу, працягваючы працоўную дзейнасць, могуць бацькі, паўналетнія дзеці, муж ці жонка, а таксама афіцыйныя апекуны або папячыцелі непрацаздольных асоб. Галоўная ўмова для іх — работа па працоўным дагаворы на ўмовах няпоўнага працоўнага часу. Пры гэтым сумарная працягласць працоўнага часу не павінна перавышаць паловы нармальнай.

Акрамя таго, выплаты захоўваюцца і за індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Аднак дапамога ім будзе выплачвацца толькі ў тым выпадку, калі яны знаходзяцца ў працэсе афіцыйнага спынення дзейнасці або калі іх работа ў якасці ІП прыпынена.

У ведамстве таксама нагадалі аб памерах дапамогі, якая прывязана да бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Актуальныя сумы ўстаноўлены да 30 красавіка 2026 года:

  • 496,96 рубля (100% БПМ) — калі грамадзянін даглядае аднаго непрацаздольнага чалавека;

  • 596,35 рубля (120% БПМ) — пры ажыццяўленні догляду дзвюх і больш непрацаздольных асоб.

Для прызначэння неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» або ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне па месцы жыхарства чалавека, які мае патрэбу ў доглядзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю