Купляць папкорн і напоі ў фае кінатэатра — справа звыклая. А вось калі глядач вырашыў узяць з сабой, скажам, шаўрму з бліжэйшага фастфуду — ці будзе гэта парушэннем правілаў?
На пытанне адказаў адвакат юрыдычнай кансультацыі Гомеля Яўген Курнасенка. Ён спаслаўся на Правілы аказання паслуг па паказе фільмаў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў нумар 684 ад 25 мая 2007 года.
Па словах спецыяліста, у дакуменце няма забароны на пранос у кінатэатр ежы або напояў, у тым ліку набытых за яго межамі. Гэта значыць, прыносіць сваю ежу на сеанс не забаронена.
Аднак Курнасенка ўдакладніў: ужыванне алкагольных і слабаалкагольных напояў у кіназале забаронена. Гэтае патрабаванне дзейнічае незалежна ад таго, дзе быў набыты напой.