Top.Mail.Ru

Ці можна публікаваць відэа з незнаёмымі людзьмі без іх згоды, расказалі эксперты

У Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных звярнуўся беларус. Наведвальнік бара здымаў на відэа танцуючых незнаёмак. Раптам да яго падбег мужчына і пачаў абражаць яго, патрабуючы спыніць здымку. Аўтар роліка апублікаваў відэа ў сацсетцы, каб паказаць хама, але засумняваўся — ці мае ён на гэта права. Адказ — у матэрыяле mlyn.by.

Што кажуць эксперты

Спецыялісты цэнтра растлумачылі: па заканадаўстве здымка і публікацыя фота- і відэаматэрыялаў з выявай людзей дапускаецца толькі з іх згоды. Прычым атрымаць яе трэба яшчэ да таго, як вы націснеце кнопку «Запіс». Форма згоды можа быць вуснай.

Гэтае правіла дзейнічае незалежна ад таго, дзе зняты ролік — у бары, на вуліцы ці ў любым іншым грамадскім месцы.

Ці ёсць выключэнні

Закон робіць адно выключэнне: можна здымаць людзей без згоды, калі вы фіксуеце факт злачынства або адміністрацыйнага правапарушэння. Але нават у гэтым выпадку ёсць важны нюанс. Такое відэа дазваляецца перадаць у міліцыю ці іншыя праваахоўныя органы ў якасці доказу. А вось публікаваць яго ў адкрытым доступе, каб «пасарамаціць» крыўдзіцеля, не варта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю