Ці пацяплее ў Беларусі на Вялікдзень, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
12 красавіка па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі — дождж, ноччу — з мокрым снегам. Вецер паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага.
Тэмпературны мінімум у начны час — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, максімальна днём будзе 6-12 градусаў цяпла.