Top.Mail.Ru
87

Ці павінен педагог адказваць бацькам на паведамленні пасля работы? Адказалі ў Мінадукацыі

Ці мае права настаўнік не адказваць бацькам у месенджар пасля работы? Адказ на гэта пытанне далі ў Мінадукацыі, яго прыводзіць «Настаўніцкая газета».


Коратка: так, мае. І можа нават ігнараваць паведамленні — без наступстваў для сябе.

Як рэгулююцца зносіны ў чатах з бацькамі ў непрацоўны час?

Выразнага закона няма. Кожная школа сама прапісвае правілы — звычайна ў лакальным акце. Там могуць пазначыць, у які час педагог адказвае на паведамленні.

Што важна ведаць бацькам:

Педагогі не абавязаны адказваць у асабісты час, рэкамендуецца выконваць часавыя рамкі (звычайна з 8:00 да 20:00) і выкарыстоўваць чаты толькі па вучэбных пытаннях.
Ігнараваць паведамленні пасля работы — гэта права, а не парушэнне. Выключэнне — толькі экстранныя сітуацыі.

Хто вызначае парадак у чаце?

Адміністратар чата (часцей за ўсё сам настаўнік). Ён можа забараніць:

асабістыя пытанні не па тэме,
спам, віншаванні, галасавыя паведамленні,
абразы і абмеркаванне дзяцей у агульным чаце.

Для індывідуальных пытанняў лепш пісаць у асабістыя паведамленні, але таксама ў працоўны час.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю