Top.Mail.Ru

Ці плануюць у мінскім мікрараёне Зялёны Луг будаўніцтва метро? Адказаў Кухараў

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас сваёй сустрэчы з калектывам «Мінскрэкламы» адказаў на пытанне, ці плануецца ў бліжэйшы час будаўніцтва станцый метро ў мінскім мікрараёне Зялёны Луг. Пра гэта паведамляе «Минск-Новости».

Уладзімір Кухараў падкрэсліў, што ў бліжэйшыя гады трэцюю ветку ў жылы раён не павядуць. У той жа час там узмоцняць наземны транспарт: арганізуюць падвоз жыхароў да метро на пл. Бангалор. Да таго ж усе неабходныя інжынерныя сеткі і інфраструктура будуць пабудаваны, і ў будучыні, калі горад вернецца да будаўніцтва метро ў Зялёным Лузе, застанецца пракласці тунэлі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю