Top.Mail.Ru
120

Ці ўплывае падпрацоўка на памер будучай пенсіі, расказалі ў Мінпрацы

Ці ўплывае падпрацоўка на памер будучай пенсіі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У міністэрстве адзначылі, што на памер будучай пенсіі ўплывае ўвесь афіцыйны заробак — як па асноўным месцы працы, так і па сумяшчальніцтве. «Галоўная ўмова: каб работадаўцы за гэтыя перыяды ажыццяўлялі адлічэнні ў ФСАН. Нават калі ў вас было некалькі падпрацовак, усё, што аформлена афіцыйна, праз бухгалтэрыю, будзе ўлічана», — падкрэслілі ў ведамстве. 

У Мінпрацы растлумачылі, што будучую пенсію фарміруе сукупны афіцыйны даход з усіх месцаў працы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю