Top.Mail.Ru

Якое надвор’е будзе ў Беларусі 5 мая?

Ці прадоўжыцца ў Беларусі марафон цёплага надвор’я 5 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.



У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, пры навальніцах — з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе ад 21 да 27 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 30 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю