Якім будзе надвор’е ў Беларусі 25 ліпеня, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Заўтра будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі будуць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў, ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла, днём — плюс 20-26 градусаў.