Top.Mail.Ru

Ці прыйдзецца браць парасоны на лінейку? Сіноптыкі расказалі пра надвор'е 1 верасня

У Беларусі днём 1 верасня ў многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, па паўднёвым усходзе - моцныя дажджы, на захадзе прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, днём месцамі, а па паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць моцныя дажджы. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. У некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, па заходняй палове 15-20 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-18 градусаў цяпла. Днём будзе 19-25 градусаў вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю