Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру, дажджы з навальніцамі і да +22 °C
У сераду, 8 ліпеня, у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 24 м/с. У сувязі з гэтым Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Так, у сераду будзе воблачна, днём з праясненнямі. Уначы тэмпература паветра складзе ад +9 °C па захадзе і да +16 °C па ўсходзе. Тэмпература ўдзень будзе +13 ... +19 °С, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +22 °С. Вецер паўднёва-заходні, заходні, 5-10 м/с. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны парывы 15-20 м/с, у асобных раёнах на захадзе да 24 м/с.